Святы беларускага каляндара

    Изображение

Студзень – «сцюдзёны»

1 – Новы год

7 – Каляды (Ражаство)

13 – Пачатак Шчодрага тыдня

31 – Гусёўнік (Апанасся)

Люты – месяц моцных і злосных маразоў

15 – Грамніцы

24 – Улас (свята жывёлы «каровінае і конскае») Масленіца

Сакавік – назва паходзіць ад слова «сок»

Гуканне вясны – апошні дзень масленнічнага тыдня

22 – Саракі

30 – Аляксей Цёплы (свята рыбалова)

Красавік – ад слова «красаваць», бо ў ім з’яўляюцца першыя краскі-кветкі

6 – Камаедзіца

7 – Благавешчанне (свята прылёту бусла, ластаўкі)

14 – Прабуджэнне дамавіка Вялікдзень (свята ў гонар бога сонца Ярылы)

30 – Зосім (свята пчалаводаў)

Травень – ад слова «трава», бо ў гэты месяц зямля пакрываецца зеленню

5 – Ляльнік

6 – Юр’я ( першы дзень выгану кароў на пашу пасля зімы) Сёмуха

Чэрвень – назва тлумачыцца з’яўленнем чарвей, а таксама чырвоным колерам, які набываюць некаторыя ягады менавіта ў гэтую пару.

5 – Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай

Ліпень – зацвітае ліпа

6 – Купалле

14 – Кузьма (свята кавалёў)

Жнівень

2 – Ілля (свята дажджоў і навальніц)

14 – Макавей, першы Спас (свята маку)

19 – Яблычны, вялікі Спас (свята садавіны)

29 – Хлебны, трэці Спас (свята хлеба)

Верасень – зацвітае верас

21 – Багач (старажытнае свята заканчэння ўборкі збожжа)

27 – Звіжанне (свята «закрывання» зямлі на зіму)

Кастрычнік – ад слова «кастрыца»

З 8 кастрычніка пачынаецца «жалезны» тыдзень.

18 – Юліан – ахоўнік дзяцей

25 – Свята млынароў

Лістапад -лісце падае

14 – Кузьма-Дзям’ян (свята шаўцоў)

25 – Іван Міласцівы (Этыкет)

Снежань

14 – Навум (раней некаторыя сяляне пачыналі вучыць грамаце сваіх дзяцей)

свернуть