Беларускія гульні

для выхаванцаў першай малодшай групы

                                                                        “Маша"
Задачы: развіваць тэмбравы слых, вызываць добрыя пачуцці.
Правілы: называць імя таго, хто зваў, з завязванымі вачыма.
Змест:
Дарослы кажа:
Есць у нас дзяўчынка Маша,
І есць у нас хлопчык Саша,
Яны хочуць пагуляць, хто пакліча – адгадаць.
Дзяўчынцы обо хлопчыку завязваюць вочы хустачкай. Дзеці, трымаючыся за рукі, ідуць па крузе і спяваюць:
Маша, Маша, ты пацеха наша,
Адгадай, хто пяе,імя твае назаве.
Хто-небудзь адзін з дзяцей праспявае: “Маша”. Маша, якая стаіць у крузе, павінна адгадаць, хто спяваў. Хто адгадае, той становіцца Машай. Калі гэта хлопчык, то дзеці спяваюць: “Саша”

                                                                       “Прэла-гарэла"
Задачы: Развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт. Уменне дзейнічаць па сігналу.
Правілы: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі. Пераможцам лічыцца той, хто больш іх знойдзе.

Матэрыял: розныя цацкi.
Змест
Да пачатку гульні дарослы ў розных месцах хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:
Прэла-гарэла за мора ляцела,
А як прыляцела,дзе-недзе села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме.
Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.

                                 “Заiнька"
Задачы: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі
Правілы: пры набліжэнні зaiнькi iгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца. 
Змест:
дзеці бяруцца за pyкi i ўтвараюць круг. У сярэдзіне — 3aiнькa. Усе спяваюць:
                                 Заінька бялюсенькі,
                             Заінька шарусенькі!
                             Праскачы ў дзірачку
                             Ды не пaбi спіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix.
    Пасля гэтага дзещ спяваюць далей:
                                   Заінька, павярніся,
                                   Шэранькі, павярніся
                                   Tyпнi ножкай, паскачы
                                   Ды ў далоні запляшчы!
  Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi:
                                       “Лясь, лясь, уцякай!"
Задачы: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.
Правілы: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», irpoк, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.
Матэрыял:    Кветкi
Змест:
Дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:
                                          Лясь, лясь, уцякай!
                                          Цябе конi стопчуць.
                                          А я коней не баюся
                                          Па дарозе пракачуся —
дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы i імкнуцца дагнаць ix.
Пры паўторы гульні дзеці i конікi мяняюцца ролями.
свернуть

для выхаванцаў другой малодшай групы

                                                             “Надзейка"
Задачы: Практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; развіваць пачуцце сяброўства; выхоўваць калектывізм.
Правілы: Дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае Надзейка.
Змест:
Па лічылцы дзеці выбіраюць Надзейку. Астатнія становяцца ў круг і загадваюць:
                                  Ты, Надзейка , раскажы,
                                  Спрытна ўсім нам пакажы,
                                  Як бабулі скачуць.

Надзейка выконвае танцавальныя рухі і адказвае:
                                  Вось так. Вось так –
                                  Так бабулі скачуць.

Дзеці загадваюць:
                                  Ты, Надзейка, раскажы,
                                  Спрытна ўсім нам пакажы.
                                  Як сяброўкі скачуць.

Надзейка  танцуе і адказвае:
                                   Вось так. Вось так –
                                   Так сяброўкі скачуць

Дзеці загадваюць:
                                   Ты, Надзейка, раскажы,
                                   Спрытна ўсім нам пакажы.
                                   Як козлікі скачуць.

Надзейка  адказвае:
                                   Вось так. Вось так –
                                   Так козлікі скачуць.

Потым яна запрашае скакаць усіх дзяцей разам з ею.
 
                                                        “Адгадай, чый галасок"
Задачы: развіваць увагу на слых, памяць.
Правілы: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.
Змест:
дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзiне яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:
                  Сталі у круг, i — раз! два! тры!
                   Павярнуліся, сябры!

На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спя­ваюць:
                    А як скажам — скок, скок, скок...
Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.
                     Адгадай, чый галасок?
Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.
         Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.    
                                                       “Вожык і мышы"
Задачы: Развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць, рашучасць.
Правілы: Злоўленай лічыцца тая мышка, да якой вожык дакранаецца рукой.
Змест:
Па лічылцы выбіраецца вожыкі 6-7 мышэй. Астатнія становяцца ў круг, вожык – у сярэдзіне. Па сігналу дзеці ідуць управа, вожык – улева. Дзеці дэкламуюць:
                                            Бяжыць вожык. Тупу-туп!
                                            Сам калючы, востры зуб!
                                            Вожык, вожык, ты куды?
                                            Ад якой бяжыш бяды?

Пасля гэтых слоў усе спыняюцца. Да вожыка падыходзіць адзін з удзельнікаў:
                                           Вожык ножкамі туп-туп!
                                           Вожык вочкамі луп-луп!
                                           Навакол пануе ціш,
                                           Вожык чуе ў лісцях мыш.

Вожык асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца. Мышы ў гэты час бегаюць за кругам. Дарослы гаворыць:
                                           Бяжы, бяжы, вожык!
                                           Не шкадуй ты ножак!
                                           Ты лаві сабе мышэй,
                                           Не чапай толькі дзяцей!

Мышы забягаюць у круг, вожык іх ловіць. Той, каго злавілі, прысядае. Калі 3-4 мышкі злоўлены, гульня заканчваецца.
 
                                                     “Грушка"
Задачы: удасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў навакольным.
Правілы: Дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні
Змест:
Дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяучынка ці хлопчык. Гэта i ёсць «груш­ка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкi i спяваюць:
            Мы пасадзім грушку
            Усе, усе,
            Няхай наша грушка
            Расце, расце.
                         Вырасці ты, грушка,
                         Вось такой вышыні,
                         Распусціся, грушка,
                         Вось такой шырыні.
           Расці, расці, грушка,
           Ды у добры час.
           Патанцуй,- Марылька,
           Паскачы для нас.
                          А ужо наша грушка
                          Распусцілася,
                          А наша Марылька
                          Зажурылася.
           А мы тую грушку
           Весяліць будзем.
           I з нашай Марылькай
           Скакаць будзем.

На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкі i выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi.
свернуть

для выхаванцаў сярэдняй групы

                                           “Мароз"
Задачы: Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, выхоўваць узаемавыручку, калектывізм.Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, выхоўваць узаемавыручку, калектывізм.
Правілы: Той, да каго дакрануўся Мароз, павінен спыніцца і развесці рукі ў бакі.
Матэраял:Медальен з выявай Мароза
Змест:
Па лічылцы выбіраецца Мароз. Дзеці ідуць карагодам і спяваюць:
Дзед Мароз, Дзед Мароз!
У цябе чырвоны нос.
Разам з намі пагуляй,
Не марозь, а даганяй.

Дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. Мароз бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго дакрануўся мароз, лічыцца замарожаным.  Ен павінен спыніцца і развесці рукі ў бакі. Іншыя ўдзельнікі гульні могуць яго размарозіць, пляснуўшы рукой па плячы. Праз кожныя 3-5 хвілін выбіраецца новы Мароз. Перамагае мароз, які здолеў замарозіць большую колькасць удзельнікаў гульні.

                                                            “Мак"
Задачы: Выхоўваць цярплівасць, павагу адзін да аднаго, пазнаеміць з паступовасцю развіцця расліны
Правілы: Мак пачынае лавіць дзяцей пасля слоў: “Трасіце мак”
Змест:
дарослы чытае ўрывак з верша А. Дзеружынскага “Мак”
Мак паспеў, пялесткі скінуў
І галоўку ўгору ўскінуў.
Перамігваецца з сонцам:
“Ты з-за хмар выходзь часцей,
Бо трымаю я ў скарбонцы
Пачастунак для дзяцей!”

Дзеці выбіраюць каго-небудзь на ролю мака. Мак стаіць у сярэдзіне круга. Дзеці водзяць карагод вакол яго і спяваюць:
А на гары мак, мак.на даліне так, так.
А вы мае маковачкі, залатыя галовачкі.

Потым спыняюцца і пытаюц у мака:
- Ці сеяла (сеяў) мак, мак?
Мак адказвае:
- Сеяла (сеяў).
Дзеці зноў ідуць карагодам са спевамі: “А на гары мак, мак…”
Зноў становяцца і пытаюць:
- Ці ўзышоў мак?
Мак адказвае:
- Узышоў.
Гульня працягваецца. Дзеці чаргуюць спевы з пытаннямі: “Ці палола (палоў мак?”, Ці цвіў мак?, Ці паспеў мак?”
Пасля адказу: “Паспеў”,- дзецікрычаць: “Трасіце мак!” І бягуць да мака трэсці яго. А мак спрабуе схапіць каго-небудзь з дзяцей. Каго ен зловіць, той становіцца макам.

                                                          “Вузельчык"
Задачы: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць па­чуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Правілы: дзеці, якія утвараюць вароты, павінны стаяць адзш адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміж iмi пояса (1 м); aпoшнi ў радзе ігрок  які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.
Матэраял: Паясы
Змест:
Два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у ру­ках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкi i, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць:
               Іголка — шнырала,
               Увесь свет прыбрала,
               Прыбрала, абшыла,
                Сама голая хадзіла
                            Тонкая ды долгая,
                            Аднавухая ды вострая.
                            А я тычу — натычу:
                            Носік стальны
                          Хвосцік ільняны!

   Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую. зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:
                  Хвосцік ніцяны
                Цягну зa сабой.
                Праз палаьнo ён праходзщь,
                Канец сабе находзіць...

                                                    “Агароднiк"
Задачы: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп i напрамак. Развіваць увагу.
Правілы: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.
Змест:
Гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
—  Хто там?
—  Агароднік!
—  За чым прыйшоў?
—  За рэпай!

Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:
                 Зверху рэпа зялёная,
                  У сярэдзіне тоўстая,
                  К канцу вострая.
          Хавае хвост пад сябе.
          Хто да яе нi падыдзе,
         Усялякі за вixop возьме.

   Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод

                                                     “Шэры кот"
Задачы: удасканальваць навыкі хадзбы i бегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі
Правілы: дзецi павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўcix мышэй» i вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.
Змест:
дзеці выбіраюць ката па лічылцы:
                                  Раз, два, тры, чатыры
                               Ката грамаце вучылі:
                               Не чытаць, не пісаць,
                               А за мышкамі скакаць.

Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:
—  ёсць мышы у стозе?
—  Ёсць!
— Баяцца ката?
—  Не!
— А я, катафей, разганю ўcix мышэй! Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць

                                              “Дзядуля-ражок"
Задачы: удасканальваць навыкі хуткага бегу, выхоўваць смеласць, сумленнасць.
Правілы: дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.
Змест:
Дзеці выбіраюць важака i называюць яго «дзядуля-ражок». ён жыве у доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоукі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве трупы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць iгpaкoў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласщ. Гэта ix дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў cвaix дамах, i пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зipнe налева i крыкне:
—  Хто мяне бaiццa?
А ўсе дзеці яму ў адказ:
—  Ніхто!
Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць i задзірыста падражшваюць важака:
                              - Дзядуля-ражок,
                            З'еў чужы піражок!

Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома i ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму!
Першы, каго дзядуля-ражок cxoпiць, становіцца яго памочнікам i разам з iм ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з iмi. Так працягваец­ца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.

                                                  “Хворы Верабей"
Задачы: фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць  адмоуныя адносіны да несумленных учынкаў.
Правілы: дзіця-верабей можа схавацца толькі ў доме савы.
Змест:
Дзеці бяруць сабе назвы птушак — ве­рабей, сава, сініца, кулік i г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца i робіць выгляд, што хворае. Каля вераб'я yвiхаецца сава. Да савы падыходзіць ciнiцa i пытаецца:
—  Ці дома верабей?
—  Дома.
—  Што ён робщь?
—  Хворы ляжыць.
—  Што яму баліць?
—  Плечыкі.
—  Схадзі, сава, у агарод, capвi траўкі-грэчкі, папар яму плечкі.
—  Парыла, ciнiчкa, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.

Ciнiчкa адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі i пытаюцца:
—Ці дома верабей?
— Дома.
—  Што ён робіць?
—  Па двары шнарыць, крошкі збipae, дадому не ідзе, каноплі крадзе.

Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за iм, стараючыся злавіць вераб'я.

                                                        “Вартаўнік"
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.
Правілы: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Но­вым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.
Змест:
Выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой ру­кой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пля­цоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.

                                                     “Свабоднае месца"
Задачы: развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць.
Правілы: бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць pyкaмi дзяцей.
Змест:
Дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад Становяцца спіной адзін да аднаго. Па сігналу: «Раз —два — тры — бяжы!» дзеці бягуць у розныя бакi па кругу, стараючыся хутчэй стаць на свабоднае месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца i заняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы выклікае двух іншых iгpaкoў i г. д.

                                                          “Жмуркі"
Задачы: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутам  ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць вынослівасць.
Правілы: да каго дзіця-кот дакранецца рукой, лічыцца злоўленым.
Матэраял: хустачка
Змест:
Па лічылцы дзеці выбіраюць важака. Гэта будзе кот Апанас. Кату завязваюць хустачкай вочы i ўсе разам вядуць яго да дзвярэй. Як падвядуць яго да дзвярэй i паставяць на парог, загадваюць узяцца за ручку, а потым, усе разам, хорам, нараспеў распачынаюць такую гаворку з катом:
—  Кот, кот! На чым cтaiш?
—  На дубе!
—  За што трымаешся?                                          
—  За сук!
—  Што на суку?
—  Вулл!
—  Што у вуллях?
—  Пчолы!
—  Што у пчол?
—  Мёд!
—  Каму мёд?
—  Мне ды сыну майму!
—  А нам што?
—  Гліны на лапаце!

   Пасля гэтых слоу дзеці спяваюць:
                                Ну, кот Апанас,
                            Лаві тры гады нас!
                            Лаві нас хутчэй,
                            Не развязвай вачэй!

       Пасля гэтых слоў дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас пачынае лавіць дзяцей. Расставіць ён pyкi i ходзіць туды i сюды. А ўсе іншыя бегаюць вакол ката, то дакрануцца да яго пальцам, то тузануць за адзенне. Толькі кот хоча схапіць каго-небудзь, а ўжо ўсе адбеглі ці схаваліся ў яго за cпiнoй. Ды яшчэ ўсяляк дражняць ката. Да таго часу бегае кот, пакуль не схопіць каго-небудзь, хто не паспеў выкруціцца. Каго кот cxaпiў, той i замяняе яго — становіцца катом.

                                                       “Млын"
Задачы: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму.
Правілы: у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоукі.
Змест:
Дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной i моцна счэпліваюць pyкi, сагнутыя у локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок i спяваюць:
                                       Млынарня на горцы
                                   Крыламі махае,
                                   Крыламі махае,
                                   Зерне працірае.
                                   Сама не глытае,   
                                   Другі хлеб выпякае.

У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на cniнy таварыша i падымае нori. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.

                                                “Сляпы музыкант"
Задачы: развіваць увагу на   слых,   памяць,   мысленне, фантазію.
Правілы: укалі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падаваў голас, ён выбывае з гульні.
Матэраял: Хустачка, палачка
Змест:
усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з ix завязваюць вочы i даюць у pyкi палачку. Гэта — сляпы музыкант, ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай, падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас, каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкант адгадае, хто падаў голас, той дае на сярэдзіну круга, i гульня працягваецца з новым музыкантам.

                                                     “Чараўнік"
Задачы: практыкаваць ва ўменні імітаваць дзеянні дарослых, развіваць узгодненасць рухаў, памяць.
Правілы: pyxi ўcix дзяцей павінны мець аднолькавы характар; чараўнік мае права лавіць дзяцей толькi на адзначаным месцы.
Змест:
Дзеці выбіраюць чараўнікa. ён садзіцца i чакае дзяцей, якія, адышоўшы ўбок, дамаўляюцца, што будуць рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца ў рацэ i інш.
Потым яны ідуць да чарауніка i гавораць:
—  Добры дзень, чараунiк!
Чараунік адказвае:
—  Добры дзень, мілыя дзеткі!  Дзе вы былі?
Дзеці адказваюць:
—  У лесе!— i пачынаюць паказваць тое, што яны дамовiлicя рабіць.
Дзеці паказваюць, а чараўнік павінен адгадацъ. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловщь ix. Каго зловіць, той становіцца чараўніком, а ранейшы чараўнік ідзе да дзяцей. Гульня пачынаецца спачатку.

                                                  “Схавай рукі"
Задачы: развіваць спрыт, хуткасць, рэакцыю, увагу, назіральнасць. Выхоўваць смеласць.
Правілы: водзячы павінен увесь час рабіць падманныя pyxi, каб дзеці не здагадаліся, у якім напрамку ён будзе бегчы па кругу.
Матэраял: Вяроўка
Змест:
Тыя, што гуляюць, бяруць доўгую вя­роўку, завязваюць яе канцы i становяцца ў круг, трымаючыся pyкaмi за вяроўку. Адзін з irpaкoў — водзячы становіцца ў круг i стараецца хутка стукнуць каго-небудзь па руках. Кожны з irpaкoy імкнецца заўважыць намер водзя­чага i спяшаецца адразу ж прыняць свае pyкi з вяроўкі.

                                                  “Што poбiш?"
Задачы: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў.
Правілы: на пытанне: «Што poбiш?”— irpoк па­вінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульнi. Калі irpoк памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.
Змест:
Дзеці выбіраюць гаспадыню i, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзщь irpaкoў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена i г. д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку i ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца у сярэдзіне круга i гаворыць:
— А цяпер будзем усе забіваць цвікі!
    Праз некаторы час яна загадвае iм пілаваць, затым стругаць i г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што за­гадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з irpaкoy i нечакана пытаецца: «Што poбiш?»
     Ігрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае yciм новыя заданні. Перамагае той, хто hi разу не памыліўся.

                                                “Нос, нос, нос, лоб"
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыю, увагу.
Правілы: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.
Змест:
irpaкi утвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб». На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест лба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Irpaкi павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, i не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся — выбывае з гульні.

                                                    “Браднік"
Задачы: развіваць уменне хутка арыентавацца ў нава­кольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.
Правілы: iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы i абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком.
Змест:
Па лічылцы выбіраюць рыбака i завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла i інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць.

свернуть

для выхаванцаў старэйшай групы

                                                               “Гусі-лебедзі"
Задачы: Удасканальваць навыкі хуткаго бегу, спрыту, выхоўваць пачуцце калектывізму, смеласць.
Правілы: Дзеці дапамагаюць гусям, якія маюць права схавацца ў сярэдзіне круга, калі стомяцца. Воўк гэтага права не мае.
Матэрыял: Медальён з выявай ваўка
Змест:
Выбіраецца воўк і гусі. Воўк знаходзіцца ў сярэдзіне круга, гусі за кругам. Дзеці або дарослы крычаць: “Гусі, гусі! Вам пара ў чыста поле са двара”
Дзеці ідуць кароагодам, трымаюцца за рукі і спяваюць:
Дзе былі вы гусі?
На сінім  на моры.
Каго там вы бачылі?
Шэрага воўка.
Ах, ты шэры воўк,
Бяры ты гусенка замест парасенка. Га-га-га!

Гусі адказваюць пасля кожнага радка тэксту увесь час: “Га-га-га!”. Потым гусі ўцякаюць. А воўк іх ловіць

                                                               “Міхасік"
Задачы: Практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі з характарам мелодыі; развіваць спрыт, хуткасць, настойлівасць.
Правілы: Пры кожным паўторы гульні адна пара лапцей прымаецца; гульня працягваецца да таго часу, пакуль не застанецца адзін удзельнік.
Матэрыял: Некалькі пар абутку
Змест:
Некалькі пар абутку ставяцца па кругу. Удзельнікі становяцца вакол “лапцей”. Дзеці гавораць:
Ты, Міхасік, не зявай!
Хутка лапці абувай!

Гучыць беларуская народная мелодыя. Дзеці, выконваючы танцавальныя рухі, перамяшчаюцца па кругу. Па сігналу кожны стараецца абуць “лапці”. Дзеці, якія засталіся без абутку, выбываюць з гульні.

                                                 “Паляўнічыя  і качкі"
Задачы: Развіваць трапнасць і дакладнасць удару, вакамер, хуткасць рэакцыі.
Правілы: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.
Матэрыял: мяч
Змест:
Выбіраюцца паляўнічыя і качкі. Паляўнічыя перамяшчаюцца па пляцоўцы, перакідваючы адзін аднаму мяч, і імкнуцца выбраць зручны момант, каб легка ўдарыць па нагах ці ў спіну мячом качцы. Але падыходзіць да качак бліжэй, чым5-6 крокаў, не дазваляецца. Калі качкі набліжаюцца да паляўнічага, у якога мяч, той уцякае або аддае мяч іншаму. Калі качка зловіць мяч на ляту, яна кідае мяч за межы пляцоўкі. Вяртае мяч у гульню паляўнічы, па віне якога мяч быў злоўлены качкай. Паляўнічы, якому ўдаецца падбіць качку, мяняецца з ей ролямі.

                                                        “Качка"
Задачы: Удасканальваць навыкі лоўлі мяча, пападання ім у рухомую цэль; развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вынослівасць
Правілы: Калі мячык выкаціцца за межы круга. Ігрок, якому ен быў адрасаваны, можа зрабіць з  месца прыпынку мяча два крокі ў любым напрамку.
Матэрыял: мяч
Змест:
Чэрціцца круг дыяметрам 15-20 м, у які становіцца водзячы-паляўнічы. Ен кідае качку (тэнісны мяч) угору і называе імя аднаго з ігракоў. Названы павінен злавіць качку, тады ен стане паляўнічым. Калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, з таго месца, дзе спынілася качка, ен павінен трапіць у аднаго з ігракоў, якія перамяшчаюцца па кругу. Толькі тады ен становіцца паляўнічым. Ігрок, у якога трапілі мячом, выбывае з гульні, але калі той, хто кідае, прамахнецца, з гульні выбывае ен сам. Пераможцам лічыцца той, хто застаецца ў гульні апошнім. Аднаго

                                                     “Гарнушак"
Задачы: Удасканальваць навыкі хуткага бегу, спрыт, вытрымку.
Правілы: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.
Матэрыял: Фант (каменьчык ці шышка)
Змест:
Дзеці садзяцца на лаву, якая стаіць пасярэдзіне пляцоўкі, плячамі адзін да аднаго. Адзін з удзельнікаў гульні называецца гарнушкам. Ен ходзіць вакол  чарады і раптам стукае каго-небудзь па калене і крычыць: “Гарнушак!” Той зрываецца з месца і бяжыць вакол лавы, стараючыся апярэдзіць гарнушка, які таксама бяжыць, але ў іншым напрамку. Хто раней зойме месца на лаве, той выйграе, а другі дае фант і становіцца гарнушкам.

                                                      “Хапанка"
Задачы: Удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць уважлівасць, рашучасць, мэтанакіраванасць.
Правілы: Па камандзе водзячага ігракі павінны схапіць прадмет і забегчы з ім за сваю лінію.
Матэрыял:Розныя невялікія прадметы
Змест:
На зямлі чэрцяць круг дыяметрам 1-2 м-гняздо. А паабапал яго на адлегласці 4-7 м ад цэнтра – дзве паралельныя лініі. Выбраўшы водзячага і двух капітанаў, дзеці дзеляцца на пары, роўныя па сіле. Кожная пара выбірае адзін з прадметаў, кладзе яго ў гняздо і, даўшы адзін аднаму якія-небудзь імены, паведамляе іх капітанам. Тыя па чарзе выбіраюць сабе ігракоў. Каманды становяцца на процілеглых лініях. Водзячы голасна называе адзін з прадметаў, што ляжыць у гняздзе. Ігракі каманд, што паклалі гэты прадмет, бягуць да гнязда, і кожны стараецца схапіць яго першым.  Той, хто схапіў, уцякае за сваю лінію. Ігрок другой каманды спрабуе яго дагнаць і затрымаць. Калі гэта яму ўдаецца, прадмет вяртаецца ў гняздо. Выйграе каманда, якая забярэ большую колькасць  прадметаў.

                                                   “Пасадка бульбы"
Задачы: Развіваць хуткасць рухаў, спрыт, вынослівасць, мэтанакіраванасць, пачуцце калектывізму.
Правілы: Садзіць бульбу трэба ў цэнтр кружка. Калі бульба выкаціцца з кружка, ігрок вяртаецца і выконвае заданне спачатку.
Матэрыял: Мяшэчак з бульбай
Змест:
Дзеці дзеляцца на каманды па некалькі чалавек. Строяцца ў каланы на чале з капмтанамі, кожны з якіх атрымлівае мяшэчак з бульбай. На адлегласці 20-30 крокаў ад калоны чэрціцца 5 кружкоў. Па сігналу капітаны бягуць да кружкоў, садзяць бульбу – кладуць яе ў кружкі і перадаюць мяшэчкі наступным. Выйграе каманда, якая першай закончыць пасадку і збор бульбы.

                                                         “Конікі"
Задачы: Удасканальваць навыкі скачкоў на дзвюх або адной назе, вытрымку, вынослівасць.
Правілы: Шпак не мае права мяняць спосаб перамяшчэння пасля выхаду з круга, а конікам нельга выходзіць за межы пляцоўкі.
Змест:
У сярэдзіне пляцоўкі чэрціцца круг, каб у ім свабодна маглі змясціцца ўсе гуляючыя – конікі. Ігракі выбіраюць шпака, які становіцца ў круг, конікі за кругам. Шпак, скачучы на дзвюх нагах, ловіць конікаў, якія падбягаюць да круга, а пры набліжэнні шпака адбягаюць. Калі шпак не не ўтрымаецца і выйдзе за межы круга, конікі павінны перамяшчацца скачкамі на дзвюх нагах. Злоўлены ігрок заводзіцца ў круг і робіцца шпаком. Новы шпак можа скакаць на адной назе, правай або левай, і ўсе конікі павінны перамяшчацца такім жа спосабам. Конік лічыцца злоўленым. Калі шпак дакранецца да яго рукой. Гульня заканчваецца. Калі ўсе ігракі збяруцца ў сярэдзіне круга.

                                                         “Лянок"
Задачы: практыкаваць ва уменні ўзгадняць pyxi ca словамi пecнi. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Правілы: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».
Змест:
З ліку тых, хто прымае удзел у гульні, выбіраецца «бабуля». Астатнія становяцца ў круг. Яны пытаюцца:
—  Што ты, бабуля, нам прасці дасі?
Бабуля выходзіць у цэнтр круга i адказвае:
—  Старым бабулькам воўны пасмачку, А прыгожым маладзічкам белы лянок!
   Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы pyxaмi дзеянні, пра якія гаворыцца ў пecнi:
   А мы сеялі,  сеялі лянок,
   Белы, слаўны кужалёк!
   Урадзіся,  наш лянок!
   Урадзіся, кужалёк.
        Мы лянок ipвaлi, ж а л i,
        Абразалі, у полі слалі,
        У снапочкі 3бipалi.
        Урадзіся лянок
        Белы, слаўны кужалёк.

                                                       “Гаспадыня i кот"
Задачы: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць спрыт, вынослівасць.
Правілы: дзеці-збаночкі пачынаюць лaвiць дзіця-ката толькі тады, калі ix аб гэтым просіць дзіця-маці; дзіця-кот лічыцца злоўленым, калі дзеці сашчэпяць pyкi вакол яго.
Змест:
Дзеці выбіраюць па лічылцы маці, дач­ку i ката. Усе астатнія — збаночкі.
Маці гаворыць:
—  Вось тaм, каля бярозкі, будзе склеп. А вось тут — наш дом. Ідзіце ўсе, збаночкі, у дом!
Збаночкі прыйшлі i спыніліся. Maцi гаворыць:
—  Дапамажы мне, дачушка, збаночкі ў склеп аднесці. Маці бярэ двух дзяцей за  рукі, дачка   таксама   бярэ двух дзяцей за pyкi, i ўсе ідуць ад дома да склепа — гэта яны збаночкі нясуць.
Так i ходзяць маці з дачкою, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкі. У склепе збаночкі стаяць або сядзяць на кукішках.
—  Ну, дачка,— гаворыць маці,— я на работу пайду, а ты дома сядзі ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкі не перакуліў.
Сказала i адышла убок. Дачцэ сумна адной сядзець, пайшла яна да сябровак. А кату толькі гэта i трэба. Азірнуўся ў адзін бок, у другі i пайшоў да склепа. Пачаў збаночкi перакульваць, кране лапкай i  скажа:
—  У гэтым — смятанка! У гэтым — малако! У гэтым — тварог! У гэтым — кіслае малако! У гэтым — масла!
Вярнуліся маці i дачка i пачалі лавіць ката. Ды дзе там — не даецца кот у рукі. Тады падымаюцца ўсе збаночкi i пачынаюць лавіць ката.    Бегаюць ды прыгаворваюць:
—  Не выкруцішся, кот! Пападзешся, кот!
Давайце яго, свавольніка, сеткаю лавіць! —гаворыць маці.
Хутка ўсе за pyкi узялкя—атрымалася сетка. Пачалі ката сеткаю лавіць. Ён туды, ён сюды — ды не змог на гэты раз уцячы: трапіў у сетку.
Пачаў прасіцца:
—  Адпусціце мяне! Не буду перакульваць збаночкі! Стаў круг шырэйшы. Усе гавораць кату:
—  Патанцуй, паскачы, тады адпусцім!

Кот танцуе. Усе бачаць: змарыўся кот. Разнялі сетку.
—  Выходзь, кот. Выходзь ды памятай:
                Першы раз даруецца,
                Другi — забараняецца!

I разбегліся усе хто куды.

                                                         “Свінка"
Задачы: практыкаваць у забіванні мяча ў цэль. Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыю, дакладнасць рухаў.
Правілы: дзеці не павінны кранаць мяч рукамі, водзячы не мае права выходзіць за межы круга.
Матэрыял: мяч
Змест:
З ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якім кладзецца мяч—свінка. Дзеці становяцца за лінію круга i прыгаворваюць:
—  Куба — куба — кубака, гонім свінку да хляўка! Пасля гэтых слоў водзячы палкай   ці   нагой   адкідвае свінку як мага далей убок. Усе бягуць да свінкі, перакідваюць яе адзін аднаму нaгaмi i спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае iм i выкідвае свінку з круга. Калі дзецям удаецца закінуць свінку ў хлеў, выбіраецца новы водзячы, i гульня працягваецца.

                                                “А мы проса сеялі"
Задачы: удасканальваць навыкі перамяшчэння шарэнгай: выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўскія адносіны дзяцей паміж сабой.
Правілы: дзеці павінны рухацца роўнай шарэн­гай; у той час, калі ідуць i спяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, i наадварот
Змест:
Дзеці, узяушыся за pyкi, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой —дзяучынкі.
Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць:
—  А мы проса сеялі, сеялі!  (ідуць на сваё месца.)
    Дзяучынкі паўтараюць  гэтыя  ж  pyxi  i   таксама  спяваюць:
—  А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам!
—  Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)
—  А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім! (Ідуць i спяваюць дзяўчынкі.)
—  А мы коней пераймём, пераймём, пераймём!  (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)
—  Ды чым  жа вам   пераняць,   пераняць,   пераняць? (Ідуць i спяваюць дзяучынкі.)
—  А  шаўковым   повадам,   повадам,   повадам!    (Ідуць хлопчыкі.)
—  А мы коней выкупім, выкупім, выкупім! (Ідуць дзяўчынкі.)
—  Ды чым   жа вам   выкупіць,   выкупіць,   выкупіць? (Ідуць хлопчыкі.)
—  А мы дадзім сто   рублёў,  сто  рублёў,   сто  рублёў! (Ідуць дзяўчынкі)
—  Не  трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (Ідуць хлопчыкі.)
—  А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну.  (Ідуць дзяучынкі. Усе вяртаюцца назад. Адна   дзяўчынка   застаецца.)

—  Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба намі (Хлопчыкі падыходзяць да дзяучынкі i становяцца кругам вакол яе.) Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоні.

                                                        “Гарлачык"
Задачы: практыкаваць у бегу, ва ўменні дзейнічаць па сігналу, хутка арыентавацца ў навакольным. Развіваць увагу.
Правілы: дзеці павінны бегчы па кругу ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыжку»; кожны з ix імкнецца заняць свабоднае месца.
Змест:
Дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэ­та «гарлачыкі». Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:
—  Колькі каштуе «гарлачык»? Дзіця адказвае:
                         За «гарлачык» гэты
                         Дай нам зусім крышку:
                          Каб ніколі не хварэць
                          —  Маннай кашы лыжку.

Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі i бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік— насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.

                                                           “Фарбы"
Задачы: практыкаваць у бегу з лоуляй i выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.
Правілы: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульнi ўдзел не прымае.
Змест:
Дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы.
Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар i фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбipae сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г. д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.
Калі назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукішкі i робяць выгляд, што засынаюць.
Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой i гаворыць:
—  Стук-стук!
Гаспадар прачынаецца i пытаецца:
— Хто тут?
—  Несцерка!
—  Чаго прыйшоу?
—  Па фарбу?
—  Па якую?

Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:
—  Па сінюю!
Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаво­рыць:
—  Такой фарбы у нас няма!
А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі i прыгаворваюць:
                        Пайдзі за сіненькі лясок,
                        Знайдзі ciнi чабаток.
                        Панасі, панасі
                        I нам прынясі!

Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзщь убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:
—  Стук-стук!                              
—  Хто там?
—  Несцерка!
—  Чаго прыйшоў?
—  Па фарбу!
—  Па якую?
—  Па белую!

Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:
—  ёсць белая фарба, бяры яе!
«Фарба» уцякае, а Несцерка яе ловіць.

                                                     “Іванка"
Задачы: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму.
Правілы: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix са словамі песні.
Змест:
З ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становщца ў сярэдзшу круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць:
                          А дзе той Іванка, (3 разы)
                          Што ўстае спазаранку.
                           ён спрытны, працавіты
                           Танцуе, пяе i ў вучобе не адстае.
                           Іванка, выбежы, свой спрыт накажы.

Дзяучынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца ка­ля хлопчыка i запрашае яго выйсці ў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:
                         Як тупну нагой, да прытупну другой (тупае нагамі)
                         Кругом пакружуся (кружыцца)
                        Усім людзям пакажуся
  (выконвае танцавальныя pyxi).
Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоні i прыгаворваюць:
                        Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,
                         Толькі Марыльку з сабой забяры.

Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на свае месца ў крузе.
Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.

                                                   “Вартаўнік"
Задачы: Развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.
Правілы: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Но­вым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.
Змест:
Выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой ру­кой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пля­цоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.

                                                      “Браднік"
Задачы: развіваць уменне хутка арыентавацца ў нава­кольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.
Правілы: iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы i абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком.
Матэрыял: Лаўка
Змест:
Па лічылцы выбіраюць рыбака i завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла i інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць.

                                             “Паляванне на лісаў"
Задачы: хадзьбе i бегу па кругу, ва ўменні хутка арыентавацца у навакольным. Выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.
Правілы: у кожнай нары павінен жыць толькі адзін ліс. Паляунічы не мае права лавіць ліса, які схаваўся ад яго ў крузе.
Змест:
Па дамоўленасці дзеці выбіраюць паляўнічага i пяць лісаў. Астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, утвараюць чатыры маленькія кругі. Гэтыя кpyгi раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг—гэта лісіная нара, дзе жыве адзін лic. Сярод кругоў бегае ліс, у якога няма нары. За ім палюе паляўнічы. Як толькі ліс залазіць у якую-небудзь нару, то лic, што у ей знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе i ўцякаць ад паляўшчага ў другую нару. Злоўлены ліс становіцца паляўнічым.

                                                    “Рэшата"
Задачы: развіваць хуткасць i дакладнасць рухау. Выхоуваць смеласць, сумленнасць.
Правілы: калі irpoк не паспее схавацца за пал­кай, i aтpымлiвae скрутачкам па плячах, ён павінен бег­чы яшчэ раз вакол рада дзяцей..
Матэрыял: Палка, хустачка
Змест:
Дзеці становяцца ў адзін рад. Дзіця, якое стаіць спераду, бярэ ў pyкi палку, а ўсе астатнія трымаюць адзін аднаго рукамі за пояс. Адзін з дзяцей — водзячы не становіцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку i на адным яе канцы завязвае невялікі вузельчык. Зрабіўшы, такім чынам, лёгенькі скрутачак, ён пaвiнен стукнуць iм па плячах апошняга iгpaкa. Але той не чакае гэтага. Ён  зрываецца з месца, бяжьщь да першага у радзе, бярэ ў яго палку i становщца перад iм, г. зн. хаваецца за палкай. Калі гэта iгpaкy зрабіць удаецца, водзячы падбягае да дзіцяці, якое стала апошнім, i імкнецца ўдарыць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы iгpaкy, які ў пачатку гульні стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму iгpaкy, і гульня працягваецца.

                                                     “Каноплі"
Задачы: выпрацоўваць навыкі хуткага бегу, уменне адгадваць тактычныя прыёмы праціўніка, фарміраваць вытрымку.
Правілы: пасля слоў «Ах ты, гультай!» гаспадар можа зрабіць некалькі падманлівых рухаў; пакуль гаспа­дар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца з месца
Змест:
Ігракі па дамоўленасці выбіраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу i бяруцца за pyкi. Гаспадар ідзе ўздоуж шapэнri, спыняецца каля аднаго з irpaкoў i  пачынае з імі дыялог:
—  Прыходзь да мяне каноплі палоць.
—  Не хачу!
—  А кашу есці?
—  Хоць зараз!

—  Ах ты, гультай!—i ў гэты жа  час  бяжьщь  у  любы канец шарэнгі. Адначасова i irpок бяжьщь у тым жа напрамку, але за спінамі irpaкoy. Хто першы — гаспадар ці гультай — возьме за руку апошняга ў шарэнзе, той становіцца з ім побач, a irpoк, які застаўся, займае месца гаспадара.

                                                      “Шчупак"
Задачы: удасканальваць навыкі руху калонай, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, увагу, пачуццё прасторы.
Правілы: irpoк лічыцца злоўленым, калі шчупак дакранецца да яго рукой; пры паутарэнні гульні на ролю шчупака i маці назначаюць дзяцей з сярэдзіны калоны.
Змест:
Дзеці лічацца i выбіраюць шчупака i матку. Шчупак адыходзіць убок, а ўсе становяцца за маткай i моцна трымаюцца за яе i aдзін за аднаго. Шчупак кідаецца то ў адзін, то ў другі бок i iмкнeццa схапіць самага апошняга ў калоне. Тыя доўгім хвастом стараюцца ўвільнуць ад шчупака. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не будуць схоплены ўсе, хто стаяў за маткаю.

                                                     “Палатно"
Задачы: практыкаваць ва ўменні хадзіць па спіралі, узгадняючы свае pyxi з pyxaмi дзяцей, якія ідуць побач; развіваць каардынацыю рухаў.
Правілы: стоячы ў шарэнзе, пры закручванні i раскручванні вакол маткі, трэба моцна трымаць адзін аднаго за pyкi; дзіця-кравец павінна непрыкметна забраць дзіця-палатно i схаваць яго.
Змест:
Дзеці, узяўшыся за pyкi, утвараюць шарэнгу — гэта палатно. Першы ў шарэнзе называецца «маткай». Недалёка ад дзяцей стаіць кравец. Матка стащь нерухома i паказвае дзецям, каб завіваліся вакол яе. Калі ўсе заўюцца, кравец зaбipae апошняга з ланцуга. Пасля гэтага ўсе развіваюцца, а матка пачынае лічыць, называючы кожнага пачаргова: «першае палатно», «другое палатно» i г. д. Не далічыўшыся апошняга палатна, яна пытаецца: «Дзе ж яшчэ адно палатно?» Ей адказваюць: «Па нiткi пайшло!»
Такім чынам, гульня працягваецца да таго часу, пакуль кравец не забярэ i не схавае па аднаму ўcix дзяцей, акрамя мaткi. Пасля гэтага матка ідзе шукаць палатно, а калі знойдзе, загадвае краўцу пералавіць дзяцей яе палат­на. Яны разбягаюцца, а кравец ix ловіць.

                                                 “Вяроўка-змейка"
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт i каардынацыю рухаў.
Правілы: нельга   штурхаць   іншых,   імкнучыся  стаць на вяроўку; водзячы, кідаючы змейку ў круг, паступова робіць яе карацейшай да таго часу, пакуль на яе зможа стаць толькі адзін удзельнік, які i становіцца водзя-чым.
Матэрыял: Вяроўка
Змест:
На зямлі рысуюць вялікі круг, вакол якога садзяцца ўсе дзеці. За кругам ходзіць водзячы. Нечакана ён выдае на сярэдзіну круга вяроўку-змейку. Усе бягуць, імкнучыся як мага хутчэй стаць на яе. Каму месца не хопіць, выбывае з гульні.

                                                       “Золата"
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вытрымку, назіральнасць.
Правілы: дзеці не павінны падаваць выгляду, што золата ў ix няма
Матэрыял: Каменьчык
Змест:
Дзеці садзяцца ў рад. Адно дзіця — водзячы. Ён дзеліць золата, непрыкметна хаваючы яго ў ру­ках каго-небудзь з дзяцей. Потым водзячы адыходзщь на 3 — 4 крокі i крычыць: «Золата, да мяне!»
Той, у каго схавана золата, павінен усхапіцца i бегчы да водзячага. Але ўсе ўважліва сочаць адзін за адным і імкнуцца  затрымаць irpaкa з золатам. Калі iгpaкy не ўдаецца выскачыць з рада, гульня пачынаецца спачатку, кожны застаецца на сваім месцы. Калі ж irpaкy з золатам удаецца вырвацца, ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца

                                                        “Кашка"
Задачы: удасканальваць навыкі бегу па кругу. Развіваць увагу.
Правілы: irpaкi ў крузе. павінны заўважыць падкінутую лыжку, толькі паваротам галавы. Сыходзіць з месца забараняецца.
Матэрыял: Шышка, каменьчык
Змест:
Дзеці выбіраюць вядучага «кашавара» i становяцца тварам у круг. Кашавар бяжыць за cпiнaмi дзяцей i непрыкметна падкідвае да ног каго-небудзь «лыжку» (хустачку, шышку, каменьчык). Пасля гэтага бяжыць яшчэ круг i падштурхоувае irpaкa, якому падкінута лыжка, гаворачы: «Кашку вары!» ігрок становіцца ў сярэдзіну круга, дзе павінен знаходзіцца да канца гульні. Калі irpoк заўважыць падкінутую яму лыжку, ён падымае яе i сам становіцца кашаварам. Па меры таго як дзеці ідуць варыць кашку, круг звужаецца. Гульня заканчваецца, калі ў крузе застанецца не больш як чатыры irpaкi.

                                                         “Проса"
Задачы: Вызваць радасны настрой, развіваць вытрымку, спрыт
Правілы: Пачынаць бег пасля слоў: “Ах, ты ж, гультай!”. Каб вядучы і “гультай” не перашкаджалі адзін аднаму, вядучы бяжыць перад дзецьмі, а гультай за іх спінамі. Выйграе той, хто першы стане ў шарэнгу.
Змест:
Ігракі становяцца ў шарэнгу. Вядучы падыходзіць да аднаго і кажа:
- Прыходзьце да нас проса палоць.
Той адказвае:
- Не хочу.
Вядучы:
-А кашу есці?
Ігрок:
-Хоць зараз.
Вядучы
-Ах, ты ж, гультай!
Пасля гэтых слоў вядучы і  “гультай” бягуць на канец шарэнгі з розных бакоў і займаюць свабоднае месца. Той, хто не застаўся, становіцца вядучым.

                                                        “Птушка"
Задачы: Удасканальваць навыкі перамяшчэння на абмежаванай прасторы
Правілы: Іграка з “птушкай” можна лавіць да таго часу, пакуль ен не дакранецца да “раздатчыка”.
Матэрыял: Шышка, каменьчык
Змест:
Колькасць удзельнікаў – 10-20 чалавек. Ігракі выбіраюць раздатчыка,становяцца ў кругплячо ў плячо, спінамі ўнутр круга, і трымаюць за спінамі рукі, склаўшы далоні чашачкай. “Раздатчык”  ходзіць у крузе, непрыкметна ўкладае каму-небудзь у далоні “птушку”, становіцца ў цэнтр і гаворыць6 “Дзверы адчынены”. Той, у каго знаходзіцца “птушка”, бяжыць да раздатчыка і аддае яму “птушку”. Ігракі, што стаяць побач, павінны затрымаць яго. Хто першы схопіць, становіцца  “раздатчыкам”. Калі гэта нікому не ўдаецца, “раздатчыкам” становіцца ігрок, які аддаў “птушку” раздатчыку

свернуть